Вуліца Авангардная — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска.
Размяшчэнне Пачынаецца ад вуліцы Перадавой і да скрыжавання з вуліцай Сталетава арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, перасякаючы вуліцы Дзвінскую, Анаева, Уральскую, Баграціёна, з заходнягу боку таксама прымыкае Авангардны завулак. Ад скрыжавання з вуліцай Сталетава да скрыжавання з вуліцай Запарожскай цягнецца на поўнач, далей арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, перасякаючы 2-і завулак Баграціёна і выходзячы да Сляпянскай воднай сістэмы. Даўжыня вуліцы складае каля 1,25 км.
Славутасці
Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву (скульпт. С. Вакар) — бюст героя, устаноўлены ў 1971 годзе на тэрыторыі школы № 68.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)