Іван Пятровіч Дзьячкоў ( — пасля 1836) — рускі беларускі архітэктар, які працаваў у горадзе ГомеліАрхитектор Иван Петрович Дьячков (1789 — после 1836) . Прадстаўнік класіцызму.
Біяграфія Іван Пятровіч Дзячкоў нарадзіўся ў Маскве ў сям’і надворнага саветніка. Вучыўся ў архітэктурнай школе Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтваМорозов, В. Ф. Гомель классический: Эпоха. Меценаты. Архитектура / В. Ф. Морозов. — Минск : Четыре четверти, 1997. — 335 с..
Да 1813 працаваў у Маскве. 3 1814 жыў і працаваў у Гомелі.
У 1814—1826 гадах служыў у маёнтку графа М. П. Румянцава (у 1814, 1815, 1818 выязджаў-у Маскву для азнаямлення з работамі маскоўскіх архітэктараў і набыцця праектаў) памочнікам архітэктара Дж. Кларка.
Творчасць
Браў удзел у праектаванні і стварэнні шматлікіх многіх збудаванняў Гомеля. Паводле яго праектаў у Гомелі пабудаваны: дваранскае вучылішча (1818), «паляўнічы домік» (1818—1820), ткацкая і бялільная фабрыкі (1818—1820); кіраваў будаўніцтвам ланкастэрскай школы (1818) і «Рускага тракціра» (1822, абодвух арх. Дж. Кларк).
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары класіцызму