Вуліца Кіры́ла і Мяфо́дзія (раней Вялі́кая Бернардзі́нская, Манасты́рская, Баку́ніна) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска.

Размяшчэнне Вуліца размешчана ў гістарычным Верхнім горадзе. Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад плошчы Свабоды, спускаецца ў бок р. Свіслач да скрыжавання з вуліцай Зыбіцкай.

Гісторыя

Вуліца з’яўляецца адной з найстарэйшых у Мінску. На тэрыторыі комплексу кляштара бернардзінцаў, у раёне вуліцы Кірыла і Мяфодзія ў 2010—2013 гадах актыўна праводзіліся археалагічныя працы, падчас якіх быў выяўлены ўчастак вуліцы, якая з XI—XII стагоддзяў праходзіла ад Свіслачы ў бок Бернардзінскага кляштара, дзякуючы чаму было ўдакладнена месцазнаходжанне пасада старажытнага Менска — тэрыторыі, дзе жылі рамеснікі, гандляры. Таксама былі знойдзены рэчы XI—XIV стагоддзяў.

Першыя вядомыя пабудовы адносяцца да пачатку XVI стагоддзя, калі забудоўваўся раён Верхняга горада. Гістарычная назва вуліцы — Вялікая Бернардзінская, у 1866—1922 гадах называлася Манастырскай, паводле знаходжання на вуліцы рэлігійных пабудоў.

У 1893 годзе па вуліцы была пракладзена лінія конкі. У 1922 годзе вуліца была перайменавана ў гонар рускага рэвалюцыянера-анархіста Міхаіла Аляксандравіча Бакуніна.

У 1929 годзе замест конкі праклалі першую ў горадзе лінію трамвая, якую запусцілі ў ноч 8 на 9 кастрычніка. Трамвай рухаўся з вуліцы Бакунінскай (суч. Кірыла і Мяфодзія) па даўнім маршруце конкі, па драўляным Новым мосце цераз р. Свіслач (не захаваўся). Пасля вайны каля гэтага моста немцаў прымусілі вырыць вялікую яму. Затым перад ёй расстралялі каля 70 фашыстаў, пахаваных у выкапанай яме. У 1967 годзе лінія трамвая на вуліцы была ліквідавана.

У 1990 годзе была перайменавана гонар асветнікаў і стваральнікаў славянскага пісьма братоў Кірыла і Мяфодзія.

Забудова

Няцотны бок № 3 — Свята-Духаў кафедральны сабор (былы касцёл бернардзінак; 1642—1648) — № 5 — жылы корпус кляштара бернардзінак (1642—1648) —

№ 7 — флігель (1730-я гады) —

Цотны бок Гандлёвыя рады (1810—1817) — № 4 — касцёл Святога Іосіфа (другая палова XVII стагоддзя) —

№ 6 — жылы корпус былога кляштара бернардзінцаў (1650-я) —

№ 8д — Музей мінскай конкі № 8 — флігель былога кляштара бернардзінцаў (1817) —

Спасылкі

Катэгорыя:Верхні горад (Мінск)