Абсерваторыя Улугбека () — адна з найбольш значных абсерваторый сярэднявечча, пабудаваная Улугбекам на пагорку Кухак у ваколіцах Самарканда ў 1424—1428 гадахАстрономическое чудо средневекового Узбекистана .
Гісторыя заснавання
Заснавальнік абсерваторыі Мухамад Тарагай Улугбек, унук Тамерлана, быў добра адукаваным і схільным да навук і мастацтва чалавекам. Яго настаўнікамі былі пісьменнік і філосаф Арыф Азары і буйны матэматык , які пасля шмат зрабіў для абсерваторыі. Працы Улугбека паказваюць, што да іх стварэння ён добра азнаёміўся з творамі папярэднікаў. Стаўшы кіраўніком Самарканда, Улугбек заснаваў там абсерваторыю, з дапамогай якой вёў працяглую і вельмі прадуктыўную навуковую дзейнасць у матэматыцы і астраноміі.
Пасля забойства Улугбека ў 1449 годзе абсерваторыя была занядбаная. Ужо ў XVI стагоддзі яна ператварылася ў груду развалін. Доўгі час дакладнае месцазнаходжанне абсерваторыі заставалася невядомым. Толькі ў 1908 годзе ўдалося выявіць яе рэшткі дзякуючы дакументам XVII стагоддзя, што далі пэўныя ўказанні на месца размяшчэння абсерваторыі.
Пры раскопках у 1908—1909 гадах былі выяўленыя сляды круглай сцяны ў адну цэглу і частка галоўнага інструмента. Іншых астранамічных прылад не знойдзена. Раскопкі В. Л. Вяткіна ў 1914 годзе не далі чаканых вынікаў. Толькі на вяршыні пагорка была расчышчана пляцоўка дыяметрам каля 50 метраў.
У 1915 годзе ўладкавана скляпеністае перакрыцце над адкапанай траншэяй з часткай секстанту. Вывучэнне абсерваторыі атрымала шырокі размах толькі ў савецкі час. У выніку раскопак І. А. Сухарава пад кіраўніцтвам прафесара ў 1941 годзе, і ў асаблівасці раскопак ў 1948 годзе, дакладна ўстаноўлена, што абсерваторыя ўяўляла сабой адзінае архітэктурнае цэлае.
Апісанне
Галоўным стацыянарным інструментам быў гіганцкі квадрант, размешчаны ўнутры цыліндрычнага будынка дыяметрам 48 м (рэшткі падмурка, дакладней траншэй ад яго, знойдзеныя пры археалагічных даследаваннях). Верхняя частка яго мерыдыяннай дугі, памерам 40,2 м дасягала плоскага даху будынка, яе ніжняя частка (да 11 м) захавалася да гэтага часу ў скальнай траншэі, на даху размяшчаліся азімутны круг і вярчальны , якія давалі магчымасць фіксаваць самым дакладным чынам каардынаты свяцілаў ў любым пункце нябеснай сферы. Там быў таксама сонечны гадзіннік.
Значэнне абсерваторыі
Па археалагічных рэштках можна зрабіць выснову, што абсерваторыя Улугбека была адной з самых вялікіх на УсходзеОбсерватория Улугбека .
Вынікам навуковых прац Улугбека ў абсерваторыі з’яўляюцца так званыя «Новыя астранамічныя табліцы», якія ўтрымліваюць выкладанне тэарэтычных асноў астраноміі і каардынаты звыш 1000 зорак. Сярод шматлікіх астранамічных табліц Улугбека вялікую цікавасць уяўляе табліца геаграфічных каардынатаў 683 розных населеных пунктаў краін свету. Улугбека складаецца з 1018 зорак, размешчаных па сузор’ях. Кожная зорка мае нумар, коратка апісана яе становішча ў сузор’і. Пазначаны каардынаты (даўгата і шырата) і велічыня.
Табліцы атрымалі шырокую вядомасць у Еўропе (выдадзены ў Оксфардзе ў 1665 годзе), Індыі і Кітаі. Прыведзеныя ў ім звесткі, а таксама істотна удакладненыя Улугбекам значэнні працягласці года, нахілу экліптыкі да экватара і прэцэсіі мелі вялікае значэнне для астраноміі.
Спасылкі Фота захаванай дугі квадранта Абсерваторыя Улугбека Ігар Мажэйка (Кір Булычоў). Обсерватория Улугбека. Палачи и Созидатели
Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі Узбекістана Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Узбекістана Катэгорыя:Гісторыя астраноміі Катэгорыя:Славутасці Самарканда Катэгорыя:Гісторыя Самарканда Катэгорыя:Архітэктура эпохі Цімурыдаў Катэгорыя:Славутасці Узбекістана Катэгорыя:Навука Цімурыдаў