Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і навукова-даследчы цэнтр у галіне інжынерыі і фізічных навук. Адна з самых прэстыжных тэхнічных вучэбных устаноў Ірана. Размешчаны ў горадзе Тэгеран.
Агульныя звесткі
Заснаваны ў 1966 годзе Махамадам Алі Маджтахедзі, арганізатарам навукі і рэктарам Тэгеранскага політэхнічнага інстытута, па ўказу шаха Ірана Махамеда Рэза Пехлеві як Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» на ўзор Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У першы год існавання ўніверсітэта на чатырох факультэтах — электраэнергетычным, металургічным, механічным і хімічнага машынабудавання — навучаліся 412 студэнтаў, адабраных па выніках усеіранскага конкурсу. Прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ складаўся з 54 выкладчыкаў.
У 1972 годзе Махамед Рэза Пехлеві, які быў прэзідэнтам універсітэта з моманту заснавання да 1979 года, прызначыў першага іранскага выпускніка МТІ, Сеіда Хасейна Насра рэктарам ВНУ і паставіў перад ім задачу пераўтварыць універсітэт у «іранскі МТІ».
У 1967—1971 гадах да факультэтаў універсітэта, якія ўжо дзейнічалі, былі дададзены фізічны, матэматычны, эканомікі і кіравання прамысловасцю, хімічны і грамадзянскага будаўніцтва.
У 1974 годзе адкрыўся філіял Індустрыяльнага ўніверсітэта «Арыямехр» у Ісфахане, які пазней выдзеліўся са складу ўніверсітэта і стаў самастойным Ісфаханскім тэхналагічным універстэтам.
Пасля Ісламскай рэвалюцыі ў 1979 годзе Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» быў перайменаваны ў Тэгеранскі індустрыяльны ўніверсітэт, які ў 1980 годзе атрымаў імя — студэнта-рэвалюцыянера, забітага ў 1975 годзе.
Цяпер універсітэт мае два кампусы: Галоўны кампус знаходзіцца ў Тэгеране, Міжнародны кампус — на востраве Кіш у Персідскім заліве.
У 2015—2016 вучэбным годзе ва ўніверсітэце навучаліся больш за 9 000 студэнтаў, у тым ліку 5 776 бакалаўраў, 4 726 магістраў, 700 дактарантаў.
Прафесарска-выкладчыцкі склад Па стане на 1 верасня 2015 года, прафесарска-выкладчыцкі склад Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Шарыфа налічвае больш за 450 выкладчыкаў. У яго складзе 168 прафесараў, 115 дацэнтаў, 153 асістэнтаў-прафесараў.
Дзейнасць
Адукацыйная дзейнасць
Па стане на чэрвень 2016 года асноўны вучэбны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на 14 факультэтахSharif University of Technology's home page Падраздзяленні Ўніверсітэта імя Шарыфа : Факультэт нафтахімічнай інжынерыі. Факультэт грамадзянскага будаўніцтва. Фізічны факультэт. Хімічны факультэт. Факультэт матэматычных навук. Факультэт электраінжынерыі. Факультэт матэрыялазнаўства і інжынерыі. Факультэт авіяцыйна-касмічнай інжынерыі. Факультэт камп’ютарнай інжынерыі. Факультэт электратэхнікі. Факультэт машынабудавання. Факультэт прамысловай інжынерыі. Факультэт кіравання і эканомікі. Факультэт філасофіі навукі.
Структура факультэтаў у цэлым адпавядае асноўным накірункам адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.
Навукова-даследчая дзейнасць Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа мае 15 навукова-даследчых цэнтраў: НДЦ перадавых камунікацыйных тэхналогій. НДЦ інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (AICTC). Абсерваторыя «Альборз» для назірання гама-выпраменьвання і касмічных прамянёў. НДЦ біяхіміі і біяэкалогіі. Цэнтр маніторынгу стану (СМС). Цэнтр прадпрымальніцтва. НДЦ эканомікі прамысловасці. НДЦ электронікі. НДЦ энергетычных носьбітаў. НДЦ экалогіі. НДЦ прамысловых сістэм. НДІ нанатэхналогій. НДІ транспарту. НДЦ прыкладной фізікі імя Шарыфа. НДЦ акіяналогіі і водных рэсурсаў.
Універсітэт мае вялізны аўтарытэт у Іране ў галіне даследаванняў прыкладных і фундаментальных навук. У апошнія некалькі гадоў універсітэт займае першыя месцы ў краіне па аб’ёмам укладаемых у даследаванні сродкаў, атрымоўваемых грантаў і прэмій, а таксама па выданню навуковых прац і дысертацый.
Бібліятэка
Бібліятэка ўніверсітэта валодае найбагацейшым сярод бібліятэк іншых ВНУ фондам інжынерна-тэхнічнай літаратуры. Была адкрыта ў 1965 годзе, адначасова з пачаткам працы ўніверсітэта. Цэнтральная бібіятэка выконвае важнейшую задачу па ўкамплектаванню кніг, часопісаў, справаздач і іншых навуковых крыніц, абслугоўвае наведвальнікаў, а таксама ўключае ў сябе 9 іншых спецыялізаваных бібліятэк-філіялаў.
Рэйтынг Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Шарыфа
Academic Ranking of World Universities 2015: 401—500
Times Higher EducationAcademic & University News | Times Higher Education (THE) 2015-2016: 401—500 2014-2015: 301—350 2013-2014: 251—275 2012-2013: 301—350 2011-2012: 301—350U.S.NewsU.S. News & World Report: News, Ranking and Analusis on Politics, Education, Healthcare and More2016: 4352015': 377
Спасылкі
Sharif University of Technology's home page Sharif University of Technology Group on Linkedin Sharif University oh Technology's Daily
Sharif Free Software User Group
Катэгорыя:Універсітэты Ірана Катэгорыя:Навука ў Іране Катэгорыя:Адукацыя ў Іране