Свята-Георгіеўская царква — колішні праваслаўны храм у в. Рагава (Мінскі раён).

Гісторыя Уніяцкая царква была пабудавана ў 1814 г. у цэнтры вёскі намаганнямі Мельхіёра Валадковіча, маршалка Вілейскага павета. Драўляная царква была адрамантавана ў 1844 годзе. Была зроблена новая страха, сцены ашалявалі дошкамі.

Прыход 1847 год — 889 вернікаў (423 мужчыны, 466 жанчын) з вёсак Рагава, Камкі, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Галавачы, Пухлякі, Грыні, Даўбарова, Пральня і інш.Ведомость церкви Виленской губернии Вилейского уезда села Роговы за 1847 год 1864 год — 1757 вернікаў (885 мужчын, 902 жанчыны)Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich — Том IX — старонка 671

Капліца Таксама пры мясцовых могілках у 1814 была пабудавана драўляная капліца, што мела прастол у імя св. Іаана Хрысціцеля.

Гл. таксама Праваслаўная царква раўнаапостальных Канстанціна і Алены

Спасылкі Метрические книги Роговской церкви

Катэгорыя:З’явіліся ў 1814 годзе Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Рагава Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:1814 год у Беларусі