Іван Піліпавіч Супрунчык (нар. , в. Цераблічы, Давыд-Гарадоцкі раён, Пінская вобласць, цяпер , Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар, разьбар па дрэве, мастак. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, член Беларускага саюзаў майстроў народнай творчасціНаша Ніва: Народны майстар Іван Супрунчык высек скульптуру чалавека з камп’ютарам замест галавы (06.09.2016).

З 1969 года бібліятэкар Цераблічскай сельскай бібліятэкі. Скончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум (1980). Са снежня 2007 года — малодшы навуковы супрацоўнік народнага музея этнаграфіі ў Цераблічах. Дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна.

Аўтар шматлікіх драўляных скульптур, размешчаных у т.л. у розных месцах Столінскага раёна.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2001). Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна (2009) «за вялікі асабісты ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны». Лаўрэат Міжнароднага фестываля «Славянскі Базар» (тройчы).

Спасылкі Рэсурс пра Івана Піліпавіча Супрунчыка Дакументальны фільм пра Івана Супрунчыка «Давеку» Фотарэпартаж з Цераблічаў: як жыхар палескай вёскі сабраў музей

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Разьбяры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне Катэгорыя:Народныя майстры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Столінскага раёна