Свята-Пакроўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Туркоўскай Слабадзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.
Гісторыя У заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Да галоўнага фасада прыбудавана двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатровым дахам і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты вальмавым дахам. Бакавыя фасады раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Ва ўнутранай прасторы вылучаны вузкі бабінец з бакавым уваходным праёмам. Алтарная сцяна выконвае ролю іканастаса.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бабруйскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Туркоўская Слабада