Сідза Канакуры (金栗四三, Kanakuri Shizō), таксама Сідза Канагуры, Cон Кі-Ёнг ( у Васуі, Прэфектура Кумамота — у Тамане, прэфектура Кумамота) — японскі лёгкаатлет, бягун на доўгія дыстанцыі.
Біяграфія
Алімпійскія гульні 1912 Выступленні ў Стакгольме былі дэбютам прадстаўнікоў Японіі ў гісторыі алімпійскіх гульняўJapan . Было вырашана адправіць двух атлетаў: спрынтара Яхіка МішымаYahiko Mishima Bio, Stats, and Results і КанакурыJapan at the 1912 Stockholm Summer Games , які атрымаў пуцёўку на алімпійскія гульні дзякуючы перамозе ў праведзеным 19 лістапада 1911 года нацыянальным адборы. Дарога да сталіцы Швецыі ў 1912 годзе адняла ў Канакуры 18 дзёнShizo Kanakuri Bio, Stats, and Results , ён падарожнічаў, між іншым, па Транссібірскай магістралі і карыстаўся кожнай магчымасцю правесці трэніроўку: калі цягнік спыняўся, то бегаў вакол станцыі. Па прыбыцці на месца Канакуры па-ранейшаму не мог спакойна трэніравацца — менеджар зборнай захварэў, і самы малодшы ўдзельнік японскай каманды — Канакуры — праводзіў шмат часу, даглядаючы ягоEdan Corkill: Better late than never for Japan's first, «slowest» Olympian .
Марафон на алімпійскіх гульнях у Стакгольме, які праходзіў па маршруце даўжынёй 40,2 км,Athletics at the 1912 Stockholm Summer Games: Men's Marathon адбыўся 14 ліпеня пры тэмпературы больш за 30 градусаў па шкале Цэльсія. У раёне 30-га кіламетра японскі спартсмен спыніўся каля аднаго з дамоў (населенага сям’ёй Пятры) і папрасіў у гаспадароў шклянку вады. Пасля наталення смагі ён заснуў, прачнуўшыся толькі на наступны дзень раніцай<ref name="wprost">Szwecja uczci maraton w czasie którego jeden zawodnik zmarł, a jeden… zasnął. wprost.pl, 2012-07-14. [dostęp 2013-11-29].</span></ref>. Арганізатары, не ведаючы, дзе знаходзіцца Канакуры, нават звярнуліся за дапамогай у пошуках у паліцыю. Збянтэжаны сваімі паводзінамі спартсмен першапачаткова нават адмаўляўся вяртацца на радзіму.
Далейшая лёгкаатлетычная кар’ера У 1913—1915 гады перамагаў у чэмпіянаце Японіі ў марафоне (беглі на дыстанцыі 25 міль)National Marathon Champions for Japan . Атрыманыя падчас гэтых спаборніцтваў вынікі адкрывалі сусветны спіс у трох паслядоўных сезонахYearly Rankings- Marathon World Marathon Rankings for 1913 World Marathon Rankings for 1914 World Marathon Rankings for 1915 . З-за таго, што алімпійскія гульні 1916 былі адмененыя з-за першай сусветнай вайны, Канакуры быў вымушаны чакаць наступных спаборніцтваў з замежнымі лёгкаатлетамі да 1920 года.
У марафоне на алімпійскіх гульнях у Антверпене ён заняў 16 месца з вынікам 2:48:45,4 — гэты вынік стаў першым афіцыйным рэкордам Японіі ў марафонеJPN Record Progressions- Road.
13 красавіка 1924 года перамог у марафоне ў Токіа з часам 2:36:10 (лепшы вынік у кар’еры) — гэты вынік стаў новым рэкордам для Японіі, а таксама лепшым вынікам на поўнай дыстанцыі ў марафонскім сезоне 1924 у свецеWorld Marathon Rankings for 1924 . Праз тры месяцы, падчас алімпійскіх гульняў у Парыжы, Канакуры не заняў прызавога месца, перамог тады фін Альбін Стэнрас з вынікам 2:41:22,6Athletics at the 1924 Paris Summer Games: Men's Marathon .
Стакгольмскі марафон У 1967 годзе Шведскі Алімпійскі Камітэт адсвяткаваў 55-ю гадавіну алімпійскіх гульняў у Стакгольме і запрасіў Канакуры для выступлення ў Стакгольмскім Марафоне. Японец поўнасцю прабяжаў марафонскую дыстанцыю; час, які спатрэбіўся на гэта, быў 54 гады, 8 месяцаў, 6 дзён, 5 гадзін, 32 хвіліны 20,3 секунды.
14 ліпеня 2012 года, роўна з таго ж месца і ў той жа час, што і 100 гадоў назад, пачаўся Стакгольмскі марафон. Сярод тысяч яго ўдзельнікаў быў праўнук Канакуры — Ясіякі Курата, якому арганізатары, разам з нашчадкамі сям’і Пятры, забяспечылі начлег у той жа віле, і ў тым жа ложку, у якім 100 гадоў таму адпачываў у ходзе алімпійскай барацьбы яго прадзед.
Гл. таксама
Літаратура Shizo Kanakuri Bio, Stats, and Results Sports-Reference.com. [доступ 29 лістапада 2013].
Катэгорыя:Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года Катэгорыя:Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года