Альшанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Альшаны.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рамельскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёнаГарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: БелЭн, 2007. — С. 563. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0303-0.. 4 мая 1981 года ў склад адноўленага Рамельскага сельсавета перададзены вёскі Мачуль і РамельРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680)..

Склад Аграгарадок Альшаны Вёска Высокае Вёска Семігосцічы

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 8068 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 99,4 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 9301 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Давыд-Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе