Анато́ль Пятро́віч Грыцке́віч (31 студзеня 1929, Менск — 20 студзеня 2015) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1987). Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1999). Даследчык гісторыі Беларусі перыяду феадалізму.

Біяграфія У 1950 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1958 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў лекарам. З 1959 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1975 года — загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 года — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры). Адначасова ў 1996—2000 гадах дырэктар НДІ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у Мінску).

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва». У 2001—2005 гадах быў прэзідэнтам МГА Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», пасля ганаровым старшынёй «Бацькаўшчыны».

Памёр 20 студзеня 2015 годаПамёр гісторык Анатоль Грыцкевіч ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілкахАнатоль Грыцкевіч, ваяр і лекар

Працы У манаграфіях «Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв.» (1975), «Социальная борьба горожан Белоруссии в XVI—XVIII вв.» (1979) вызначыў колькасць прыватнаўласніцкіх гарадоў, іх тыпы, узровень эканамічнага развіцця, сістэму кіравання, іх ролю як ваеннай апоры, грунтоўна прааналізваў Магдэбургскае праваБелазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 277..

Аўтар публікацый па гісторыі шляхецкага стану, генеалогіі шляхты і выбранцаў.

У 2013 годзе выйшла яго кніга «Выбранае» ў «Кнігазборы», а ўвосень 2014 г. «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай.

Публікацыі «Древний город на Случи». — Мн.: Полымя, 1985. 158 ст. Вакол «Слуцкага паўстання» (Барацьба з контррэвалюцыяй у Беларусі ў апошні перыяд грамадзянскай вайны). — Мн., 1987. — 64 с. Якой быць беларускай гістарычнай навуцы // Полымя. — 1992. — № 5. — С. 202—228. Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. // Спадчына, 1992. — № 6. Шляхта Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 году // Годнасьць. — 1993. — № 1. — С. 16—27. Грыцкевіч А. Слуцкае паўстанне 1920 г. — збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі // Спадчына. — 1993. — № 2. — С. 2-1. Як выйсці з крызісу // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 4. — С. 117—119. Погляды Усевалада Ігнатоўскага на гісторыю Беларусі феадальнага перыяду // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 64—70. Актуальныя праблемы беларускай гістарычнай навукі і адукацыі // Наш Радавод. — Кн. 6. — Ч.1. — Гродна, 1994. — С. 7—21. Сённяшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі // Белорусский сб. — Вып. 1. — СПб., 1998. — С. 7—15. Заняпад беларускай мовы ў Беларуска-Літоўскім гаспадарстве ў XVIII стагоддзі // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы.  — Вільня: Gudas, 2000. Каранацыя Міндоўга як дзяржаўны акт // Даклад на круглым стале «Каранацыя Міндоўга на караля і ўтварэнне новай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі» / Скарынаўскі Цэнтр, 27 чэрвеня 2003. Дзень беларускай вайсковай славы // Наша слова. — 2003. — 3 верасня. Аршанская бітва 1514 года і яе ўдзельнікі // Наша слова. — 2005. — 31 жніўня. Старонкі нашай мінуўшчыны — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 468 с. Грунвальд напамін, што мы нацыя рыцараў і асілкаў // «Брылёўскі летапіс» — № 15, травень 2010. — стар. 2-3.

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

Літаратура

Грицкевич Анатолий (Петрович) // Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет». 1999.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага