Свята-Троіцкая капліца — праваслаўны храм у вёсцы Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.

Гісторыя На могілках. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэваНГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 2, спр. 56.. Прыпісная да Троіцкага прыхода вёскі Туры.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным зрубам, накрытым шатровым дахам. Да фасада далучаны нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём. У 1980-я гады фасады ашаляваны ў 2 ярусы (верхні гарызантальна, ніжні вертыкальна), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмаміhttps://goo.gl/maps/xyJPjC28D7m. У 2017 годзе фасад быў аздоблены фальш брусам, заменены драўляныя вокны і дзверы на пластыкавыя, зроблены навес над уваходам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Святой Тройцы Катэгорыя:Хорск Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі