Праваслаўная капліца ў в. Цвіраўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на захадзе ад вёскі, на могілках.

Гісторыя Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя — пачатку XX стагоддзя з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кампактны квадратны ў плане вежападобны аб’ём пад двухсхільным дахам завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. У дэкоры фасадаў выкарыстана арганічнае спалучэнне ружовай неатынкаванай бутавай муроўкі сцен і жоўтай цаглянай вуглавых частак, арачных аконных праёмаў, паўцыркульных бровак, трохвугольных шчытоў.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Валожынскага раёна Катэгорыя:Цвіраўшчына