Сад Саломінка, Дабрыгорскі парк — парк у вёсцы Дабрыгоры Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Закладзены ў пачатку XX ст. П. М. Красавіцкім на правым беразе ракі Крывінка. Плошча парка каля 10 гектараў. Аснову парка складае сад (1906 год, садавод Я. Мароз), абсаджаны экзотамі, ствараючымі ахоўныя пасадкі і паркавыя ландшафты з паасобнымі дрэвамі і групамі дрэў на невялікіх палянах.

Растуць каля 30 відаў і форм дэкаратыўных дрэў. Сярод іх кедр сібірскі, елка Энгельмана, хвоя Банкса, хвоя чорная, піхта сібірская, піхта бальзамічная, лістоўніца японская, клён татарскі, акацыя белая і інш.

Літаратура

Антипов В. Г. Добрыгорский парк //

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:Дабрыгоры Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі