Засы́пнае — возера ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці, за 15 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Карма, за 7,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Ліцвінавічы, каля былой вёскі Касцюкоўка, на пойме ракі Сож.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 1,37 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 3,35 км.
Возера старычнае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Кармянскага раёна