Фарнаканецкі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения. Размешчаны ў вёсцы Фарны Канец Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Ахоўны статус нададзены ў 1994 годзе.

Апісанне

На муроўцы ўсталяваны валун буйназярністага рудавата-белага граніта-гнейсу. Даўжыня 3,9 м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,8 м, у абводзе 10,3 м, аб’ём 9,3 м³, маса каля 25 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. Побач з валуном каменная канапа, высечаная з сярэднезярністага шэрага граніту (даўжыня 1,4 м, шырыня 0,9 м, вышыня 0,7 м) з датай яе стварэння — 1823.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Шчучынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Фарны Канец Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці