Армянская сістэма злічэння — гістарычная сістэма злічэння, створаная з выкарыстаннем маюскулаў (вялікіх літар) армянскага алфавіта.

У старой сістэме не было пазначэння для лічбы нуль, а лікавыя значэнні асобных літар падсумоўваліся. Прынцыпы, што ляжаць у грунце гэтай сістэмы, такія ж, як у старажытнагрэчаскім злічэнні і старажытнаяўрэйскім злічэнні. У сучаснай Арменіі выкарыстоўваюцца добра ўсім вядомыя арабскія лічбы. Армянскімі ж лічбамі карыстаюцца больш-менш падобна рымскім лічбам у сучаснай англійскай мове, прыкладам: Գարեգին Բ. азначае Гарэгін II і Գ. գլուխ азначат Раздзел III (у загалоўку).

+ Армянскія лічэбнікі Армянскія Транслітарацыя Арабскія (Індыйскія) Ա Айб 1 Բ Бен 2 Գ Гім 3 Դ Да 4 Ե Еч 5 Զ За 6 Է Э 7 Ը Т 8 Թ Тhо 9 Ժ Жэ 10 Ի Іні 20 Լ Люн 30 Խ Хе 40 Ծ Tза 50 Կ Кен 60 Հ Һо 70 Ձ Дза 80 Ղ Гхат 90 Ճ Тжэ 100 Մ Мен 200 Յ Һі 300 Ն Ну 400 Շ Ша 500 Ո Во 600 Չ Ча 700 Պ Пэ 800 Ջ Джэ 900 Ռ Ра 1000 Ս Се 2000 Վ Веў 3000 Տ Цюн 4000 Ր Рэ 5000 Ց Цо 6000 Ւ Һюн 7000 Փ Пhюр 8000 Ք Кhе 9000

Алгарытм Лікі ў армянскай сістэме злічэння атрымваюцца шляхам простага складання. Армянскія лічэбнікі пішуцца злева направа (як у армянскай мове). Хоць парадак лічбаў не мае значэння, бо выконваецца проста складанне, прынята запісваць іх у парадку змяншэння значэння.

Прыклады:

ՌՋՀԵ = 1975 = 1000 + 900 + 70 + 5 ՍՄԻԲ = 2222 = 2000 + 200 + 20 + 2 ՍԴ = 2004 = 2000 + 4 ՃԻ = 120 = 100 + 20 Ծ = 50

Для лікаў, перавышальных 9000, над адпаведнай літарай малюецца рыса, што азначае множанне лікавага значэння на 10000; г.зн. 10000 пазначаецца літарай Ա з рысай над ёй, 20000 пазначаецца літарай Բ з рысай над ёй і г.д.

Катэгорыя:Сістэмы злічэння