Міхаіл Восіпавіч Без-Карніловіч (, Падольская губерня, цяпер Украіна — ) — гісторык, краязнавец і этнограф, ваенны тапограф, статыстык, генерал-маёр.
Сям’я Нарадзіўся ў дваранскай сям’і кантралёра мытні Магілёва-Падольскага Осіпа Якаўлевіча Карніловіча. Дзяцінства прайшло ў маёнтку КарніловічыЛітаратура і мастацтва, № 51, 24 декабря 2010, с. 12. Старэйшы брат дзекабрыста Аляксандра Карніловіча.
У афіцыйных паперах і дакументах прозвішча Міхаіла Восіпавіча пісалася «Бескарніловіч» або «Без-Карніловіч». Пасля ён звяртаўся ў Дэпартамент герольдыі і непасрэдна да імператара Мікалая I па дазвол пісаць сваё прозвішча, як і ўсе яго сваякі, «Карніловіч». Аднак такога дазволу не атрымаў, і яму было загадана надалей называцца «Без-Карніловіч»ФЭБ: Пискунова. Комментарии: Корнилович. Письмо императору Николаю. — 2004 (текст)
Біяграфія У 1816 годзе кончыў 1-ы кадэцкі корпус. Удзельнік руска-турэцкай вайны (1828—1829). Узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4-ай ст. (1841).
Пад яго кіраўніцтвам у 1831—1847 гадах праводзілася тапаграфічнае і ваенна-статыстычнае вывучэнне Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губерняў і Беластоцкай акругі. За трыганаметрычную здымку ў Наўгародскай губерні атрымаў чын падпалкоўніка.
Haпіcaў ваенна-статыстычны агляд Віцебскай губерні, у якім даў ацэнку правіянтных і дарожна-транспартных магчымасцей краю. Пры правядзенні геадэзічных работ на Віцебшчыне зацікавіўся зборам інфармацыі пра аб’екты старажытнай гісторыі: курганы, гарадзішчы, замчышчы, земляныя валы, фартэцыі і іншыя помнікі даўніны.
З 1852 года ў адстаўцы.
Навуковая дзейнасць Збіраў гістарычны і этнаграфічны матэрыялы, на падставе якіх напісаў кнігу «Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі…» (СПб, 1855), дзе між іншым разгледжаны пытанні этнічнай тэрыторыі, побыту і культуры беларусаў. Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія землі называў Літвой. Беларусамі лічыў толькі нашчадкаў крывічоў, гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ і ставіў іх у «адзін шэраг з суседнімі народамі». Выключнае значэнне надаваў дзяржаўнасці Полацка, лічыў яго цэнтрам крывічоў. Адзначыў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230-1240-я гады ў барацьбе з нямецкай агрэсіяй, даказваў паходжанне вялікага князя літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў.
Апісаў жыццё беларускага селяніна, характэрызуючы яго як цяжкае, але як памешчык для паляпшэння сялянскай гаспадаркі прапанаваў ссяляць сялян у вялікія вёскі, захоўваць патрыярхальныя сем’і і нават злучаць у адзін двор невялікія сем’і суседзяў. Асобныя раздзелы кнігі прысвяціў апісанню народных абрадаў, звычаяў, вытворчай дзейнасці, народнай метэаралогіі.
Важным метадалагічным дасягненнем М. Без-Карніловіча быў той факт, што ён імкнуўся вывучаць гісторыю асобных гарадоў або мясцовасцей у непарыўнай сувязі з агульнадзяржаўнай і агульнаеўрапейскай гісторыяй. Таксама імкнуўся браць для свайго даследавання толькі падмацаваныя пісьмовымі крыніцамі матэрыялы. Так, разглядаючы гісторыю Віцебска, М. Без-Карніловіч не назваў дату заснавання горада ці першага яго ўпамінання, не будучы перакананым у яе дакладнасці. Даследчык акрамя гістарычнага экскурсу ў мінулае адным з першых сярод краязнаўцаў расказаў аб яго эканоміцы, мясцовых промыслах.
Даследаваў замчышча каля вёскі Сакалішча Полацкага павета. Ужываў звесткі, атрыманыя ад даследаванняў і аналізу легенд і паданняў, для тлумачэння абрадаў, вераванняў старажытнага чалавека. Напрыклад, запісаў са слоў полацкіх старажылаў, што поруч з колішнім возерам Валоўе, якое знаходзіцца на левым беразе Палаты, амаль насупраць Багародзіцкага манастыра, было капішча Перуна.
Бібліяграфія У часопісе «Северная пчела» надрукаваны «Историко-статистические описания города Валдая» (1832), «Статистическое описание города Боровичи» (1834), «Нашествие литовцев на Устюжну, поветовый город Новгородской губернии» (1836), «Шведы в Тихвине в XVIII столетии» (1837). Витебская губерния. СПб., 1852; Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии: с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся. СПб, 1855 (рэпр. выд. Мн., 1995).
Літаратура
С. 103. Яновіч М. Міхаіл Без-Карніловіч: генерал ад краязнаўства / М. Яновіч // Народная воля. — 2001. — 29 сак. — С. 3.
Спасылкі Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии Безкорнилович, Михаил Осипович
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Першага кадэцкага корпуса Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829 Катэгорыя:Постаці Магілёўскай губерні Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Генерал-маёры (Расійская імперыя)