Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў (нар. , м. , Магілёўскі павет (Магілёўская губерня) — пам. ) — беларускі і савецкі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1935).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1931—1941 г. працаваў у Інстытуце гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, Інстытуце гісторыі АН БССР, БДУ і Мінскім педінстытуце. Кандыдат гістарычных навук (1935). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені 1944 г. быў адкамандзіраваны ў гаўбічную артылерыйскую брыгаду Войска Польскага на 1-ы Беларускі фронтАстрога В., Кузьменка Ул. Аб гісторыках…. З 1945 г. працаваў у БДУ, з 1946 г. — у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Навуковыя працы Аўтар прац па гісторыі Беларусі 2-й паловы XIX — пачатку XX ст. Займаўся даследаваннем развіцця капіталізму, рабочых і сялянскіх рухаў і інш. Сярод апублікаванага: Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерніі. — Мінск: Інстытут гісторыі Беларускай акадэміі навук,1931. — 123 с. Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Партмассектар,1932. — 223 с.

Літаратура Астрога В., Кузьменка Ул. Аб гісторыках БССР у часы Вялікай айчыннай вайны // Беларусь у XX стагоддзі: Сборник. — Мн.: 2003. — В. 2; .  — С. 255.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны