Мікалай Сцяфанавіч Сташке́віч (, в. Мокрае, Магілёўскай вобласці — , МінскНиколай Сташкевич. Учёный-историк из Мокрого // Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя») — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1994).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Мокрае (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў вясковую школу, працаваў мантажнікам на гідрашахце № 4 у горадзе Енакіева (Украіна), затым — тры гады слесарам на заводзе «Электрарухавік» у МагілёвеНиколай Стефанович Сташкевич: выдающийся учёный и педагог // «Вышэйшая школа»: навукова-метадычны і публіцыстычны часопіс. — 2018. — № 5. — С. 36—37. — Минск: РИВШ, 2018.. Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 1967 годзе па спецыяльнасці «Гісторыя». Яго навуковым кіраўніком быў прафесар Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка. З 1967 года М. Сташкевіч працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1976—1990), загадчыка аддзела гісторыі палітычных партый сацыялістычнай арыентацыі арыентацыі (1991—1992)Сташкевич Николай Стефанович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933—2008). — Минск : БГЭУ, 2008. — С. 116—117. — 352 с. — ISBN 978-985-484-515-9.. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Идеологическая работа большевиков Белоруссии в годы гражданской войны (1919—1920 гг.)». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Общественное движение в Беларуси: основные идейные течения и политические партии (1917—1920 гг.)».

У 1992—1999 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументацыі і рэтраінфармацыі, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999—2005 гадах (з лістапада 1999 года) выконваючы абавязкі дырэктара і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2005 года прафесар кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У 1998—2003 гадах быў старшынёй экспертнага савета, з 2003 года членам Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Даследаваў пытанні беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, фарміраванне класаў і палітычных партый, грамадскіх рухаў, станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі, сацыяльна-класавыя адносіны ў савецкі час.

Быў членам бюро навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, старшынёй секцыі па падрыхтоўцы вучэбнай літаратуры па гісторыі Дзяржаўнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, членам савета ўніверсітэта па абароне дысертацый на суісканне ступені доктара гістарычных навук. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя: праблемы выкладання», выданняў Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т.; Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т.; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т..

Падрыхтаваў пяць дактароў і дзевяць кандыдатаў гістарычных навук.

Сярод апублікаваных прац: Идеологическая работа большевиков Белоруссии в годы гражданской войны (1919—1920 гг.) [Текст] : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата исторических наук. (07.00.01) / Ин-т истории партии при ЦК КПБ филиал ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск : [б. и.], 1973. — 33 с Непазбежнае банкруцтва: З гісторыі барацьбы палітычных партый у Беларусі 1917—1925 гг. — Мінск : Бібліятэчка газеты «Голас Радзімы», 1974. — 140, с. На защите идей Октября. Из истории идейно-политической борьбы в Белоруссии в годы гражданской войны. — Мн., 1978. Октябрьская революция в Белоруссии: Классы и политические партии в 1917 году. — Мн., 1979. Почему не состоялась БНР? Из истории борьбы за белорусскую национальную государственность. — Мн., 1980 (разам з І. І. Коўкелем). Вялікі Кастрычнік у Беларусі. Барацьба і ўзаемаадносіны палітычных партый. Люты — лістапад 1917 г. — Мн., 1985. Дары данайцев: Идеология и политика национализма: Критический анализ. — Мн., 1987 (у сааўтарстве). Становление и крушение однопартийной системы СССР (1917—1991). — Гомель, 1995 (у сааўтарстве). Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: Учеб. пособ. — Ч. 1—3. — Гомель, 1993 (у сааўтарстве). Политические партии в Беларуси: Учеб. пособ. — Мн., 1994 (у сааўтарстве). Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа. 2-е выд. — Мн., 1997 (разам з Г. С. Марцулем). Гісторыя Беларусі. Вучэб. для студэнтаў ВНУ: У 2 ч. — Ч. 2. — Мн., 2003. З ідэяй аб нацыянальнай незалежнасці : Да 85-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі // Адукацыя і выхаванне. — 2003. — № 3. Идеология белорусской государственности в системе национальных ценностей: основные этапы её осмысления и реализации в конце XIX — начале XX века // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2004. — № 5. Асветнікі зямлі Беларускай. X — пачатак XX ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с. Трудный путь государственности / Беларуская думка, студзень 2008. — С. 28—33.

Узнагароды і ўшанаванне памяці Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1988) Медаль «Ветэран працы» (1990) Прэмія імя акадэміка В. А. Капцюга за ўдзел у стварэнні фундаментальнага даследавання «Очерки истории белорусов в Сибири в XIX — XX вв.» (2002) Медаль Францыска Скарыны (2009)

75-годдзю з дня нараджэння Мікалая Сташкевіча быў прысвечаны 28-ы выпуск «Гісторыка-археалагічнага зборніка» Інстытута гісторыі НАН Беларусі, які змяшчае раздзел «Памяці М. С. Сташкевіча». У 2012 годзе выйшла ў свет кніга «Проблемы формирования белорусской государственности в XX — начале XXI века: избранные труды Н. С. Сташкевича» з прадмовай А. М. Рубінава.

Памяць

Імя М. С. Сташкевіча прысвоена вуліцы ў Магілёве (; ).

Літаратура

Коратка аб аўтарах // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — 360 с.

Спасылкі Николай Сташкевич в последние десятилетия был крупнейшим специалистом по истокам нашей государственности ХХ века // СБ. Беларусь сегодня № 191 (24328). Чацвер, 10 кастрычніка 2013 года. Александр Данилов, Вадим Гигин Историк, который не боялся трудных вопросов // СБ. Беларусь сегодня Памяці калегі, вучонага, педагога // СБ. Беларусь сегодня Научная школа Сташкевича Николая Стефановича // Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (РІВШ) Николай Стефанович Сташкевич: выдающийся учёный и педагог // «Вышэйшая школа»: навукова-метадычны і публіцыстычны часопіс. — 2018. — № 5. — С. 36—37. — Минск: РИВШ, 2018. Сташкевич Николай Стефанович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933—2008). — Минск : БГЭУ, 2008. — С. 116—117. — 352 с. — ISBN 978-985-484-515-9. Сергей Жижиян Николай Сташкевич. Учёный-историк из Мокрого // Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя»

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ