Міхаіл Васілевіч Анцаў (, Смаленск — ) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, хормайстар і педагог.
Біяграфія У 1894 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю Рымскага-Корсакава па класе кампазіцыі М. Рымскага-Корсакава.. З 1896 года выкладаў харавыя спевы ў навучальных установах Віцебска (у 1896—1906 гг. у Віцебскай гімназіі). У 1905—1912 гг. рэдагаваў газету «Віцебскія губернскія ведамасці» і дадатак «Народны лісток». Адзін з арганізатараў у 1918 годзе Віцебскай народнай кансерваторыі, у якой чытаў лекцыі па гісторыі музыкі і кіраваў хорам.
Майстар харавой музыкі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў адным з першых кампазітараў, якія звярнуліся да рэвалюцыйнай тэмы.
Аўтар хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў — «На ніве» Я. Коласа, «Першае мая» М. Чарота, «Серп і молат» Я. Купалы і іншых.
Сярод твораў М. В. Анцава апрацоўкі беларускіх народных песень «А ў полі Вярба», «Кума мая, кумачка», «Го-го-го, Каза», «Лучына-лучыначка», рамансы, кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя айчыннай вайны 1812 года», хоры «Рэквіем» («Не плачьте над трупами павших бойцов»), «Пралетарская калыбельная».
Анцаў — аўтар навучальных дапаможнікаў, метадычных прац, у тым ліку «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904).
М. В. Анцаў з’яўляўся сябрам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
Літаратура
Берын А. Віцебск, год 1918: З гісторыі аркестравага дырыжыравання Беларусі. — Мастацтва Беларусі. — 1989. — № 1. — С. 28. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2.: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.— 10 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 727 с. — 10 000 экз.
Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Хормайстары СССР Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі