Дзмі́трый Алякса́ндравіч Лу́кас () — беларускі кампазітар і педагог.
Біяграфія Нарадзіўся 16 чэрвеня 1911 года ў Свянцянах у сям’і чыгуначніка. У школьныя гады пачаў наведваць гурткі мастацкай самадзейнасці, іграў на розных музычных інструментах, спяваў. Скончыў школу паравозных машыністаў, Гомельскі тэхнікум пуцей зносін. Працаваў слесарам, машыністам паравоза. Пазней паступіў у Гомельскі музычны тэхнікум па класе спеваў В. Зайцавай і класе кампазіцыі Г. К. Пукста (1932—1936), у 1941 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю па класе кампазіцыі В. А. Залатарова. З 1937 г. — член . У 1941—1942 гадах у Чырвонай Арміі. У 1943—1944 гадах начальнік рэпертуарнага камітэта, 1945—1947 гадах кіраўнік аддзела музыкі Упраўлення па справах мастацтваў БССР, у 1948—1950 гадах адказны рэдактар музычнага вяшчання Беларускага радыё. У 1965—1972 гадах загадчык кафедры спеваў Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Памёр у 1979 годзе. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Творчасць Аўтар опер «Кастусь Каліноўскі» (Мінск, 1947), «Песня о счастье» (1951), «Дочь пограничника» (1969); твораў для салістаў, хора і сімфанічнага аpкестра — араторыя «Сказка о попе и работнике его Балде» (сл. А. Пушкіна, 1976); для сімфанічнага аpкестра — «Симфония» (1959); для голаса і сімфанічнага аpкестра — «Концерт» (1954); для духавога аркестра — 2 сюіты на тэмы песень удзельнікаў мастацкай самадзейнасці (1957); для 2 скрыпак, альта і віяланчэлі — квартэты: I (1939), II (1945), III (1966), IV (1974); для голаса і фартэпіяна — рамансы, песні, у т.л. цыклы: «Мелодии» (сл. Лесі Украінкі, 1954), «Времена года» (сл. Э. Агняцвет, 1958); музыкі да драматычных спектакляў і фільмаў («Человек не сдается» (1960), «Нестерка» (1954), «Дети партизана» (1954)); апрацовак беларускіх народных песень.
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі