Зміцер Вішнёў () — беларускі пісьменнік, паэт, мастак, перформер і выдавец.
Біяграфія Нарадзіўся ў Дэбрэцэне (Венгрыя). Скончыў Факультэт журналістыкі БДУ. Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага на Вышэйшых літаратурных курсах (семінар крытыкі). Браў урокі жывапісу ў Уладзіміра Акулава.
Працаваў карэспандэнтам газеты «Культура», рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь», літаратурным кансультантам у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, дырэктарам выдавецтва «Галіяфы», быў галоўным рэдактарам часопіса «Тэксты».
Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ». Быў удзельнікам літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK». Узначальваў перформарную групу «Спецбрыгада афрыканскіх братоў».
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Стыпендыят Literarisches Colloquium Berlin (Германія, 2006).
Бібліяграфія
1998 — Штабкавы тамтам 2001 — Тамбурны маскіт 2002 — Трап для сусьліка альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў 2005 — Верыфікацыя нараджэння 2007 — Фараон у заапарку 2010 — Замак пабудаваны з крапівы 2011 — Шоргат жукоў 2014 — Спітыя баркасы 2018 — Калі прыгледзецца — Марс сіні 2023 — «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія („ТВЛ“, „Бум-Бам-Літ“)» 2025 — Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер 2026 — Мая свабода п’яная і танчыць аголенай
Вершы, артыкулы, проза друкаваліся ў часопісах і газетах «Дзеяслоў», «Kafka», «die horen», «Новая юность», «Дружба народов», «Маладосць», «Крыніца», «Калосьсе», «Беларусь», «Першацвет», «Мастацтва», «Вясёлка», «nihil», «KRASNOGRUDA», «Культура», «Літаратура і мастацтва» і іншых, у альманах і калектыўных зборніках «Тазік беларускі», «Дзень паэзіі», «4 + 4 + 4» (шведска-беларускі літаратурны зборнік), «FRONTLINIE» (беларуска-нямецкая анталогія), «FRONTLINIE-2» (беларуска-нямецкая анталогія), «Тэксты», «10 festival dnevi poezije in vina — medana 2006», «Ludzie, miasta. Literatura Bialorusi, Niemiec, Polski i Ukrainy», «Минская школа», «Мінкульт», «Grand Tour. Reisen durch die junge Lyrik Europas», «Краса і сіла: анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя» «Анталогия на беларуската поезия» і іншых.
Пераклады на іншыя мовы
Асобныя творы Змітра Вішнёва перакладзены на балгарскую, латышскую, польскую, славенскую, славацкую, англійскую, італьянскую, рускую, украінскую, чэшскую, нямецкую, румынскую, славенскую, шведскую, венгерскую мовы.
У 2014 годзе раман «Замак пабудаваны з крапівы» (Das Brennesselhaus) выйшаў па-нямецку ў выдавецтве LuxBooks. Пераклад Марціны Якабсан.
У розны час творы Змітра Вішнёва перакладалі на нямецкую мову Андрэ Бём, Томас Вайлер, Эльке Эрб, Марціна Якабсан, Вольга Гапеева і Маціяс Гёрыц, Ніна Велер.
2021 «БУМ-БАМ-ЛІТ»: анталёгія беларускае паэтычнае рэвалюцыі / «БУМ-БАМ-ЛІТ»: антологія білоруської поетичної революції 2023 Weiter Schreiben Magazin № 5 März. Эсэ «Meine Freiheit ist betrunken und tanzt nackt» 2024 Анталогія. 25 Jare Writers in Exile. Gefährdete Stimmen einer Welt in Gefahr 2024 Kursbuch 219 2024 Refugees Worldwide 4. Reportagen 2024 «Берлин. Берега» № 2: у аўтарскім перакладзе на рускую мову выйшаў вялікі фрагмент з рамана «Берлинские разговоры с горбуном» («Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер»). 2024 IL MONDO E FINITO E NOI INVECE NO. Antologia di poesia bielorussa del ХХІ Manuskripte 246/2024 2025 Befragungen am Nullpunkt: асобныя вершы і гутарка са Змітром Вішнёвым Unabhängige Kultur in Belarus zwischen Aufbruch und Repression = «Распытванне на нулявым пункце. Незалежная культура Беларусі паміж уздымам і рэпрэсіямі».
Крыніцы
Літаратура Вішнёў Зміцер // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі