Ага́н () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Трам’ёган, паблізу яго ўпадзення ў раку Об. Часам лічыцца прытокам ракі Об.
Даўжыня ракі — 544 км, плошча вадазборнага басейна — 32 200 км². Вытокі Агана размешчаны на Сібірскіх Увалах, на ўзвышаным балоцістым водападзеле басейна ракі Пур і правых прытокаў Обі. Працякае ў цэнтральнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Пераважна снегавое і дажджавое жыўленне. Сярэднегадавы расход вады 274,65 м³/сек (за 87 км ад вусця, каля пасёлка Аган — 275 м³/сСурков В. В. Аган // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Аб’ём сцёку складае 8,679 км³/год. Замярзае Аган у канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі.
Рака суднаходная на адлегласці 360 км ад вусцяРека Аган // Государственный водный реестр РФ. На рацэ гарады Радужны, Покачы, пасёлак Аган.
Літаратура
Спасылкі Река Аган // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Аган // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Agan At Agan // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Прытокі Трам’ёгана Катэгорыя:Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра