Чыжо́ўка — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля вёскі Салацце, у басейне ракі Сламянка (выцякае з возера).
Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,51 км, найбольшая шырыня 0,33 км. Найбольшая глыбіня 12,2 м, сярэдняя — 3,2 м. Даўжыня берагавой лініі 1,42 км. Аб’ём вады ў возеры 0,35 млн м³.
Размешчана на заходняй ускраіне ляснога масіву.
У возеры ёсць сапрапелевыя адклады.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры