Блумінгтан () — горад на поўначы ЗША, у штаце Мінесота, у акрузе Хенепін. Трэці па велічыні горад у агламерацыі «Мінеапаліс-Сент-Пол», пяты па велічыні горад у штаце.

Насельніцтва горада — 80 869 чал. (2006 г., у 2000 — 85 172).

Названы Блумінгтан у гонар горада Блумінгтан у штаце Ілінойс. Размешчаны на паўночным беразе ракі Мінесота вышэй яе зліцця з ракой Місісіпі. Блумінгтан знаходзіцца на поўдні агламерацыі, за 16 км на поўдзень ад цэнтра горада Мінеапаліс.

Катэгорыя:Гарады Мінесоты