Казья́нкаўскі манетны скарб — манетны скарб, знойдзены ў 1973 годзе каля вёскі Каз’янкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. З'яўляецца адным з буйнейшых грашовых скарбаў, знойдзеных на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Скарб ухаваны ў 940-я гады. Складаецца з загорнутых у бяросту куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата. З іх захавалася 7588 манет эміраў Саманідаў, Сафарыдаў, халіфаў Абасідаў, волжскай Балгарыі і імітацыі манет Саманідаў і Абасідаў.

Скарб захоўваецца ў Полацкім краязнаўчым музеі.

Літаратура

Спасылкі Козьянковский клад арабских куфических дирхамов IX—X веков из музейного собрания Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника

Катэгорыя:Скарбы Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Полацкага раёна Катэгорыя:Славутасці Полацкага раёна