«Пачайна» (, ) — 20-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі паміж станцыямі Абалонь і Тараса Шаўчэнкі. Адчынена 19 снежня 1980 года.

Да 8 лютага 2018 года станцыя называлася «Пэтрыўка». 29 снежня 2016 года стала вядома пра верагоднасць перайменавання станцыі ў «Пачайну»http://ru.tsn.ua/kyiv/v-kievskom-metro-stanciyu-petrovka-mogut-pereimenovat-na-pochaynuyu-776989.html, у гонар былой ракі Пачайна, у якой, паводле розных крыніц, князь Уладзімір у 988 годе хрысціў Русь.

Канструкцыя Станцыя мелкага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Пралёты залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана ўваходамі з двума падземнымі вестыбюлямі. Паўночны вестыбюль накіраваны ў падземны пераход да праспекта Сцяпана Бандэры, Абалонскага праспекта і рынку «Пэтрыўка», паўднёвы вестыбюль выходзіць да Вярбовай вуліцы і чыгуначнай станцыі «Пачайна».

Апісанне Станцыя пабудавана са зборных жалезабетонных элементаў. Для надання ёй асаблівага архітэктурнага аблічча абраны спосаб раскрыцця эстэтычнай каштоўнасці даўгавечных аздобных матэрыялаў і іх арганічнага адзінства, што неабходна для сучаснага рашэння прасторы станцыі метро. Станцыя ўпрыгожана некалькімі відамі манументальнага мастацтва. Адзін уваход на платформу ўпрыгожаны мазаікай, другі — вітражамі, а сама платформа — чаканкай. Усе работы былі завершаны ў 1980 годзе. Аўтар — мастачка Людміла Сямыкіна (лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі) у дуэце з сынам Сетраком Бараянцам.. Ал станцыі «Абалонь» «Пачайна» адрозніваецца падвеснай столлю з перфараванага алюмінія з убудаванымі ў яго свяцільнямі. Наземных вестыбюляў няма.

Фотаздымкі

Рэжым працы Адкрыццё — 05:38, закрыццё — 0:08.

Адпраўленне першага цягніка ў напрамку: ст. «Герояў Дняпра» — 05:57 ст. «Тэрэмкы» — 05:39

Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Герояў Дняпра» — 0:27 ст. «Тэрэмкы» — 0:11

Крыніцы

Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Вэб-энцыклапедыя Кіева Эскізы некалькіх праектаў станцый

Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна