Сі́няе — возера ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 5 км на паўднёвы захад ад горада Чэрыкаў, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Мірагошч, у басейне ракі Сож.

Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 1,46 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 2,88 км.

Схілы невыразныя, на поўначы вышынёй да 4 м, параслі хмызняком. Злучана ручаём з затокай ракі Сож. Старычнае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Сажа Катэгорыя:Азёры Чэрыкаўскага раёна