Касцёл і кляштар езуітаў — колішні драўляны касцёл Святога Яна і кляштар езуітаў у Блоні Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Місія езуітаў у Блоні заснавана Юзафам Бакам, уладальнікам Блоні. Юзаф (1707—1780), сын Адама Бакі, скарбніка мсціслаўскага, у 1723 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і пабудаваў у 1742 годзе драўляны касцёл, а ў 1745 годзе — кляштар. Пасля смерці Юзэфа Бака маёнтак Блонь перайшоў ва ўласнасць айцоў-езуітаў.

Касцёл бы зведзены да шчэнту ў 1937 годзе пасля расстрэлу ксяндза Антонія Ячэйкі. Пасля, на яго месцы, была пабудавана Блонская школаЮзаф Бака. Геній майго месца. Юрый Важнік. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2018—190 с. ISBN 978-985-7153-49-7.

Пасля вайны будынак школа быў спалены і ўстанова працавала ў былым доме ксяндза касцёла.

Архітэктура Будынак касцёла з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане, пад двухсхільным дахам зруб на галоўным фасадзе быў вылучаны двух’яруснай чацверыковай званіцай і чатырохкалонным порцікам пры ўваходзе. Звесткі аб ім дашлі да нас паводле малюнка 19 стагоддзя.

Гл. таксама Храмы Пухавіцкага раёна

Літаратура  — С. 388—389

Спасылкі

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Колішнія касцёлы Мінскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Блоні Катэгорыя:1742 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1742 годзе Катэгорыя:Колішнія кляштары Беларусі Катэгорыя:Кляштары Беларусі Катэгорыя:Ордэн езуітаў на Беларусі