«Лыбідская» (, ) — 27-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Палац Украіна» і «Дэміеўская». Адкрыта 30 снежня 1984 года пад назвай «Дзяржынская». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 годаУлицы Киева — 1993. Да 15 снежня 2010 была канцавой. Пасажырапаток — 28,5 тыс. чал./суткі.
З 2011 года станцыя мае статус «толькі што выяўлены аб’ект культурнай спадчыны», помнік архітэктуры і горадабудаўніцтва, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Канструкцыя Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Асвятленне — светлавая лінія, свяцільні складанай формы з латуневых труб па цэнтры збору. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Лыбідскай плошчай. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Абсталяванне Досыць неардынарная па сваёй канструкцыі станцыя з вузкімі пілонамі, аднак параўнальна невялікая глыбіня дазволіла раскрыць гэтыя пілоны яшчэ і ў сярэдзіне. У інтэр’еры пілоны зніклі, засталіся кольцы з белага мармуру, якія чаргуюцца са зборам. Усё гэта звязана светлавой лініяй з латуневых труб у цэнтры залы. Шляхавыя сцены абліцаваныя ружовым мармурам.
Архітэктура станцыі мае шмат агульнага з архітэктурай іншых станцый, аднак дзякуючы неардынарным рашэнням, умеламу выкарыстанню аздобных матэрыялаў і сродкаў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, па-свойму індывідуальная.
У падземным пераходзе ля ўваходу на станцыю да пачатку 1990-х гадоў знаходзілася кампазіцыя з барэльефам Ф. Э. Дзяржынскага працы скульптара М. К. Вронскага«Червоноармійська» і «Дзержинська» (1984) (не захавалася).
Фотаздымкі
Расклад адпраўлення цягнікоў Адпраўка першага цягніка ў напрамку: ст. «Церамкі» — 05:54 ст. «Герояў Дняпра» — 05:57
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Церамкі» — 00:27 ст. «Герояў Дняпра» — 00:18
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку: ст. «Церамкі» — 22:17, 22:27, 22:37, 22:47, 22:57, 23:07, 23:17, 23:27, 23:37, 23:47, 23:57, 0:07, 0:17, 0:27 ст. «Герояў Дняпра» — 22:38, 22:48, 22:58, 23:08, 23:18, 23:28, 23:38, 23:48, 0:08, 0:18
У культуры Станцыя згадваецца ў песні Кузьмы Скрабіна і групы «Декольте» «Дiвчина з кафешки»:
«I ніби далека, і ніби близька Дівчина з кафешки на метро „Либідська“
I ніби солодка, і ніби гірка Дівчина з кафешки на метро „Либідська“
I ніби висока, і ніби низька Дівчина з кафешки на метро „Либідська“
I ніби глибока, і ніби мілка Дівчина з кафешки на метро „Либідська“»
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Веб-энциклопедия Киева
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна