Баро́дскае — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, за 15 км на паўднёвы захад ад горада Петрыкаў, за 3 км на паўночны захад ад вёскі Снядзін, на пойме ракі Прыпяць.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,90 км.

Берагі высокія, пясчаныя. На поўначы злучана ручаём з возерам Ходнае. Размешчана на тэрыторыі нацыянальнага парка «Прыпяцкі».

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці