Мало́е Свято́е — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, за 11 км на захад ад горада Сянно, на ўсход ад вёскі Замошша, у басейне ракі Свячанка.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,22 км. Плошча вадазбору 1,25 км².

Размешчана сярод меліяраванага балота. Схілы невыразныя, берагі забалочаныя. Выцякае ручай у раку Свяча. З-за торфараспрацовак значна змялела.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна