Камсамольская вуліца, былая Замкавая — вуліца у г. Мазыр Мазырскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Размяшчэнне

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ленінскай на плошчы Леніна, з паўночнага ўсходу прымыкае вуліца Гара Камунараў, з паўднёвага захаду — вуліца Фрунзэ, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцамі Калініна і Інтэрнацыянальнай на плошчы Горкага.

Гісторыя У XIX стагоддзі на Замкавай вуліцы знаходзілася павятовае вучылішча, крыху вышэй, на месцы цяперашняга ваенкамата, знаходзіўся парафіяльны драўляны касцёл, на процілеглым баку вуліцы размяшчалася павятовае казначэйства (цяпер будынак дзіцячаюнацкай спартыўнай школы). Ніжэй быў будынак каменнага кляштара і касцёла бернардзінцаўВасіль Васільевіч Шур. АНАМАСТЫКОН МАЗЫРА Ў ЧАСЕ І ПРАСТОРЫ. «Маладосць». № 9 за 2015 г..

Забудова

№ 14-16 — Комплекс былога кляштара бернардзінцаў : касцёл і жылы корпус (першая палова XVIII стагоддзя). — Гарадзішча старажытнага Мазыра на Замкавай гары (ХІІ — ХІІІ стагоддзі), з паўночнага боку вуліцы, за 0,2 км на поўдзень ад цэнтра горада —

Зялёныя зоны Сквер насупраць Мазырскага райвыканкама, на рагу Камсамольскай і Ленінскай.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мазыра