Левабярэжная (, ) — 9-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Гідрапарк» і «Дарніца». Была адкрыта 5 лістапада 1965 года.
Гісторыя Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Атрымала назву ад найбліжэйшага жылога масіву Левабярэжны. Пасажырапаток — 52,6 тыс. чал./суткі.
У 1976 годзе для павелічэння прапускной здольнасці была праведзена рэканструкцыя станцыі — да парталаў-уваходаў прыбудаваны 2 вестыбюлі.
4 кастрычніка 2011 года паблізу ад станцыі адкрыты прыпыначны пункт Левабярэжная гарадской электрычкі.
Канструкцыя Станцыя знаходзіцца паміж паўночнай і паўднёвай паловамі Левабярэжнага масіву. Побач размешчаны тэатр драмы і камедыі на Левым беразе, гасцініца «Турыст», Левабярэжны паштамт.
Станцыя размешчана на эстакадзе, наземная адкрытага тыпу з астраўной платформай. Пасадачная платформа прычынена навесамі, якія абапіраюцца на калоны, размешчаныя па цэнтры. Платформа злучаная ўваходамі з двума наземнымі вестыбюлямі-парталамі, прыбудаванымі да эстакады.
З вестыбюляў маюцца выхады на вуліцу Яўгена Сверсцюка.
Абсталяванне Абсталяванне станцыі ідэнтычна «Дарніцы» і «Гідрапарку», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні сіняй пліткі.
Перасадка Станцыя мае выхад да прыпыначнага пункта Левабярэжная Кіеўскай гарадской электрычкі.
У перспектывах развіцця Кіеўскага метрапалітэна прадугледжана, што гэтая станцыя будзе перасадачнай на Сырэцка-Пячэрскую лінію і на Левабярэжную лінію (праектуемую)Схема перспектыва кіеўскага метро .
Станцыя Левабярэжная — адзіная ў Кіеўскім метрапалітэне, з якой будзе перасадка на 2 іншыя лініі метро.
Рэжым працы Адкрыццё — 05:35, закрыццё — 0:06. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 06:08 ст. «Акадэмгарадок» — 5:41
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 0:37 ст. «Акадэмгарадок» — 0:11
Фотаздымкі
Крыніцы
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Станцыя «Левабярэжная» на сайце «Свет метро»
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна