Альфонс Масамба-Дэба (; , Нкола — , Бразавіль) — кангалезскі сацыялістычны палітык і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік дзяржавы ў 1963—1968 гадах. Удзельнік антыкаланіяльнага руху. Пасля звяржэння прэзідэнта Юлу ў 1963 — прэзідэнт Рэспублікі Конга. Праводзіў сацыялістычны курс ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Скінуты ў выніку ваеннага паўстання ў жніўні 1968 года. У сакавіку 1977 года абвінавачаны ў змове і забойстве прэзідэнта Нгуабі, арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1991 годзе.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Конга Катэгорыя:Прэзідэнты Рэспублікі Конга Катэгорыя:Міністры Рэспублікі Конга Катэгорыя:Антыкаланіялісты Катэгорыя:Зрынутыя прэзідэнты Катэгорыя:Пакараныя смерцю прэзідэнты Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя