Паскаль Лісуба (, нар. , Цынгуідзі) — кангалезскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы дэмакратычна абраны прэзідэнт Рэспублікі Конга. Быў прэм’ер-міністрам пры прэзідэнце Альфонсе Масамба-Дэба, займаў ўрадавыя пасады пры кіраванні Марыяна Нгуабі. Абвінавачваўся ў датычнасьці да змовы і забойства Нгуабі, пасля рэабілітаваны. У 1992 годзе абраны прэзідэнтам Конга, праводзіў ліберальныя рэформы. Зрынуты Дэні Сасу-Нгесо падчас грамадзянскай вайны пры ангольскай ваеннай падтрымцы. У цяперашні час палітычны эмігрант.

Катэгорыя:Прэзідэнты Рэспублікі Конга