Во́лта — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня — 32 км. Плошча вадазбору — 207 км². Сярэдні расход вады ў вусці — 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,3 м/км.

Выцякае з возера Белае ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 2 км ніжэй ад вёскі Пуцінава.

Даліна трапецападобная (шырынёй 200—500 м), у верхняй частцы невыразная. Абалона ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні — перарывістая, шырыня яе складае 100—150 м. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае. У Волту ўпадае пратока без назвы з возера ГрэцкаеОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) . У басейне ракі знаходзяцца азёры Акністае, Жучына, Таболкі, Лебядзінае, Вялікае, Курганістае.

Літаратура

 — С. 265.

Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны