Бярэ́шча — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэшча (выцякае з возера), сярод ляснога масіву, за 12 км на паўднёвы захад ад Лепеля, каля вёскі Чарніца.

Плошча паверхні 4,08 км². Даўжыня 2,8 км. Найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 1,3 м, сярэдняя 0,9 м. Плошча вадазбору 127 км². Катлавіна возера круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае. У возера ўпадае рака Кеста, выцякае рака Бярэшча, праз Бярэзінскі канал Бярэзінскай воднай сістэмы злучана з возерам Плаўна. Адзначалася гнездаванне лебедзя-шыпуна — рэдкага віду птушкі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, язь, гусцяра, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Каля паўднёва-ўсходняй ускраіны возера праходзіць аўтамабільная дарога .

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Эсы Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна