За́ндэ (таксама аза́ндэ, баджандэ, пазандэ, сандэ, занды) — мова народа зандэ, меркавана адна з убангійскіх моў нігера-кангалезскай макрасям'і. Распаўсюджана на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паўднёвым усходзе Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і захадзе Паўднёвага Судана. Колькасць носьбітаў складае больш за 1 млн. 142 тыс. чалавекZande language reference at Ethnologue (16th edition (2009)), з іх каля 730 тыс. чалавек у ДРК, 350 тыс. чалавек — у Паўднёвым Судане і 62 тыс. чалавек — у ЦАР.
Класіфікацыя Раней даследчыкі неаднаразова ўключалі мову зандэ ў групу ўбангійскіх моў, аднак сёння гэтыя класіфікацыі не вытрымліваюць крытыкіMoñino Y., The position of Gbaya-Manza-Ngbaka group among the Niger-Congo languages // Genealogical classification in Africa beyond Greenberg. — Berlin: Humboldt Universität, 2010 February 21-22. Таксама пакуль не зразумела, ці з'яўляецца гэта мова членам нігера-кангалезскай макрасям'і.
Пісьменнасць Алфавіт зандэ (ЦАР)Rhonda L. Hartell, ed. 1993. The Alphabets of Africa. Dakar: UNESCO and Summer Institute of Linguistics A B D E F G Gb I K Kp M Mb Mv N Nd Ng Ngb Ny Nz O P R S T U V W Y Z a b d e f g gb i k kp m mb mv n nd ng ngb ny nz o p r s t u v w y z
Спасылкі
Катэгорыя:Убангійскія мовы Катэгорыя:Мовы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Мовы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Катэгорыя:Мовы Паўднёвага Судана