Мікалай Афанасьевіч Кручкоў (, 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911),  — , Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1980). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941). Член КПСС з 1953 года.

Біяграфія М. А. Кручкоў нарадзіўся 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911) у Маскве. У 14 гадоў паступіў у школу фабрычна-завадскога вучнёўства пры «Трохгарнай мануфактуры», дзе вучыўся на гравёра-накатчыка (1925—1928), там жа пачынае выступаць у мастацкай самадзейнасці.

У 1928—1930 гадах вучыўся ў школе акцёрскага майстэрства пры Маскоўскім тэатры рабочай моладзі. Вучобу сумяшчаў з працай на фабрыцы «Трохгорная мануфактура». Тэатральны дэбют адбыўся ў 1927 годзе ў пастаноўцы «1905 год». З 1928 па 1934 год — акцёр Маскоўскага тэатра рабочай моладзі (ТРАМ), (цяпер — тэатр «Ленкам»), вучыўся ў М. П. Хмялёва, І. Я. Судакова і І. А. Саўчанкі.

З 1931 па 1940 год — акцёр кінастудыі «Міжрабпамфільм» (пазней — «Саюздзетфільм», цяпер — кінастудыя імя М.Горкага). Першую ролю ў кіно сыграў у фільме Б. В. Барнета «Ускраіна», выканаўшы ролю шаўца Сенькі. За сваё жыццё сыграў больш за 120 роляў. Член Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1971 годзе зняўся ў карціне «Беларусьфільм» «Вялікія перагоны» (роля Касьяна Кузьміча, машыніста).

У 1941—1945 гадах — акцёр кінастудыі «Масфільм». З 1945 года па 1992 год — акцёр Тэатр-студыі кінаакцёра. Фільмаграфія (1939) «Трактарысты» — Клім Ярко (1939) «Шчорс» — украінскі эсэр Рагавенка (1947) «Святло над Расіяй» — Аляксандр Рыбакоў, матрос (1959) «Майскія зоркі» — сяржант, вагонаважаты (1971) «Вялікія перагоны» — Касьян Кузьміч, машыніст (1979) «Асенні марафон» — дзядзька Коля, сусед Алы па камунальнай кватэры

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Народныя артысты СССР