Ніўкі (, ) — 13-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Святошын» і «Берасцейская».
Гісторыя Адкрыта 5 лістапада 1971 года. Назва станцыі выбрана згодна з яе размяшчэннем у гістарычнай мясцовасці Ніўкі.
Апісанне Станцыя мелкага залажэння, тыпавога праекта са зборных жалезабетонных элементаў, калонная. Мае падземную залу з пасадачнай платформай астраўнога тыпу. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Шляхавыя сцены і калоны абліцаваныя керамічнай кафлянай пліткай. Зала станцыі з двух бакоў злучана ўсходамі з падземнымі вестыбюлямі, якія выходзяць у падземныя пераходы на вуліцу Шчэрбакоўскага і праспект Перамогі. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.
Абсталяванне Сцены і калоны станцыі абліцаваныя вялікаразмернай абліцовачнай пліткай у сіне-зялёнай гаме, упрыгожаны раслінным арнаментам, што абумоўлена блізкасцю станцыі да Сырэцкага лесапарку. Дзверы на шляхавых сценах аформленыя керамічнымі талеркамі з выявамі на заалагічную тэматыку.
Размяшчэнне Станцыя «Ніўкі» з’яўляецца буйным перасадачным вузлом, выконваючы стыкоўку з наземным транспартам, які ідзе на масівы Ніўкі, Вінаградар, Пушча-Вадзіцу і іншыя. Побач са станцыяй размешчаны парк «Ніўкі» і Дубовы гай.
Фотаздымкі
Рэжым працы Адкрыццё — 5:38, закрыццё — 00:10.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 5:42 ст. «Акадэмгарадок» — 6:06
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку: ст. «Лясная» — 0:12 ст. «Акадэмгарадок» — 0:36
Крыніцы
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна