«Rokiczanka» (гучыць як «Ракічанка») — польскі музычны калектыў, які выконвае народную музыку. Заснаваны ў 2001 годзе ў весцы Ракітна (Люблінскае ваяводства, Любартоўскі павет, гміна Любартаў).
Рэпертуар
Гурт выконвае традыцыйныя народныя песні, не толькі з люблінскага рэгіёна, але і ўсёй Польшчы. Сярод іншых падобных гурт адрозніваецца сваімі аранжыроўкамі песень, больш сучаным гучаннем, што спрыяе папулярызацыі народных традыцый сярод больш шырокай аўдыторыі.
Рэпертуар гурта — традыцыйная музыка, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Удзельнікі гурта — спевакі–аматары. Аранжыроўкай займаюцца прафесійныя музыкі. Кіруе гуртом ураджэнец Любліна Ірэк Бахонка – музыкант, акардэаніст, музычны кіраўнік гурта.
Гісторыя Гурт утварыўся ў 2001 годзе. Толькі пасля 10 гадоў дзейнасці, у асноўным — канцэртнай, гурт вырашыщ выпусціць у 2011 годзе дэбютны альбом: «W moim ogródecku», які змяшчае 9 трэкаў. Альбом быў ацэнены па вартасці — яго намінавалі на званне «фолк-дыск года» ў конкурсе «Віртуальныя Гуслі», пасля чаго з малавядомага, гурт стаў вядомым у асяроддзі аматараў і выканаўцаў польскай народнай музыкі.
Паспрыялі папулярнасці гурта і прафесійныя кліпы, зробленыя Пятром Смаленьскім. Кліп на песню аднайменнага дэбютнага альбома «W moim ogródecku», быў намінаваны на Фестывалі «Festiwal Polskich Wideoklipów Yach Film — 2013» у катэгорыі лепшыя кадры. Яшчэ адзін кліп гэтага аўтара, зняты на песню «Lipka», стаў хітом інтэрнета. Абодва згаданыя вышэй музычныя кліпы зняты ў музеі пад адкрытым небам «Музей Люблінскай вёскі» ў Любліне.
«Rokiczanka» — ў значнай ступені сямейны калектыў (Васакі і Мазурэкі). Галоўная вакалістка гурта — Паўліна Васак, якая спявае сольную партыю ў песні «W moim ogródecku», а таксама разам з Кацярынай Мазурэк спявае ў песні «Lipka».
Пры «Rokiczanka» дзейнічае таксама дзіцяча-маладзёжны вакальны гурт «Mała Rokiczanka», які таксама выпусціў кампакт-дыск: «Muzyczne przygody».
Узнагароды
У жніўні 2016 года Міністр Культуры і Нацыянальнай Спадчыны узнагародзіў калектыў «Rokiczanka» Ганаровым знакам «Заслужаны для Польскай Культуры».
Склад калектыва
Вакалісты Эльжбета Гжывач Агата Кавалак Ганна Мазурэк Эльжбета Мазурэк Катажына Мазурэк Ева Музык Агнешка Шчэпанік Малгажата Васак Паўліна Васак Тэрэса Уроніш Каміл Кушплак Мікалай Васак Даніэл Мазурэк Мацей Гамонь Міхал Котэр Войтэк Лежак Павел Ендрэек
Інструменталісты Ірэнеўш Бахонка (акардэон, мастацкі кіраўнік) Лукаш Богуш (акардэон) Павел Гаўроньскі (акардэон) Максіміліян Воск (скрыпка) Славамір Мазурэк (барабаны, перкусія) Кшыштаф Пахла (кларнет) Себасцьян Фіт (кантрабас)
Дыскаграфія «W moim ogródecku» — «Rokiczanka», LP, 2011 «Muzyczne przygody» — «Mała Rokiczanka», LP, 2014 «Oj, zagraj mi muzyko!» — «Rokiczanka», LP, 2016 Hej kolęda! — 2018
Спасылкі Афіцыйны сайт гурта
Катэгорыя:Музычныя калектывы Польшчы Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2001 годзе