Лазар Навумавіч Аранштам (псеўданімы: Артур; Якуб Чарняк; , Барзна., Украіна — , НКВД) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія З 1915 года ў РСДРП(б). Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. Служыў у Чырвонай Арміі — камісар дывізіі, камісар інспекцыі артылерыі. У 1924 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Сакратар ЦК КПЗБ, член ЦК КПП, дэлегат II (1924), III (1926) канферэнцый, I з'езда (1928) КПЗБ. Арыштаваны ў лютым 1926 польскімі ўладамі. Па абмене палітзняволенымі ў 1928 апынуўся ў СССР. Жыў і працаваў у Беларусі (сакратар Віцебскага акруговага камітэта КП(б)Б). З 1929 член РВС і начальнік Палітупраўлення Беларускай вайсковай акругі. У 1933 накіраваны на Далёкі Усход начальнікам Палітупраўлення Асобай Далёкаўсходняй арміі. Член ЦКК ВКП(б) у 1934-37. Член ЦК КП(б)Б у 1929-33, кандыдат у члены з 1929-30, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1930-33. Член ЦВК СССР в 1929-31, член ЦВК БССР у 1924, 1929-33.

Арыштаваны ў 1937, загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1956.

Літаратура

Орехво Н. С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983; ЭГБ, т. 1.

Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці