Бу́тыя () — паўвостраў на крайняй поўначы Паўночнай Амерыкі, тэрыторыя Канады.

Паверхня — плато з асобнымі масівамі вышынёй да 573 м, якое абкружана прыбярэжнымі раўнінамі. Тундравая расліннасць. На поўначы мыс Мерчысан — самы паўночны пункт мацерыка.

Гісторыя Паўвостраў адкрыты ў 1829 годзе палярнай экспедыцыяй Джона Роса і названы Бутыя-Фелікс у гонар півавара Фелікса Бута, які забяспечыў фінансаванне.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Паўвостравы Канады Катэгорыя:Геаграфія Нунавута