Жак Польж (Jacques Polge, , ) — французскі парфумер, стваральнік водараў для Chanel.

Біяграфія Нарадзіўся ў Ваклюзе (Францыя) 14 чэрвеня 1943 года.

З дзяцінства выяўляў цікавасць да англійскай мовы, любіў літаратуру. Атрымаў вышэйшую адукацыю на факультэце англійскай філалогіі ва ўніверсітэце Экс-ан-Праванса.

Але, скончыўшы навучанне, зразумеў, што больш за ўсё хоча быць парфумерам і паступіў у знакамітую парфумерную школу Roure. Скончыўшы навучанне ў Roure, два гады правеў у Нью-Ёрку, па вяртанні ў Парыж, нейкі час працаваў у парфумернай кампаніі Roure-Bertrand-Dupont, паспяхова супрацоўнічаў з вядомымі брэндамі Yves Saint Laurent, Tiffany, Ungaro.

З 1978 года па люты 2015 года працаваў парфумерам дому ChanelMeet Olivier Polge, Chanel’s New Fragrance Creator.

Першы водар стварыў для Chanel ў 1981 годзе.

Мае сына Аліўе Польжа (1974 г.н.).

Водары, створаныя Жакам Польжам 1981 — Chanel 1982 — Emanuel Ungaro Diva 1984 — Chanel 1986 — Chanel No. 5 EDP 1987 — Emanuel Ungaro Senso 1987 — Chanel Bois Noir 1989 — Tiffany Tiffany for Men 1990 — Chanel 1993 — Chanel Egoiste Platinum 1996 — Chanel 1999 — Chanel Allure Homme 1999 — Tiffany Sheer Tiffany 2001 — Chanel Coco Mademoiselle 2003 — Chanel Chance 2003 — Tiffany Pure Tiffany 2006 — Allure Sensuelle 2007 — Chanel Chance Eau Fraiche 2007 — Chanel 2008 — Chanel № 5 Eau Premiere 2008 — Chanel Allure Homme Edition Blanche 2009 — Cristalle eau verte 2010 — Chanel Chance Eau Tendre 2010 — 2011 — No. 19 POUDRE 2012 — Chanel Coco Noir 2012 — Allure Home Sport eau Extreme

Катэгорыя:Парфумеры