Гу́га Э́рнст Ма́рыа Шу́харт (, , Гота — , Грац) — нямецкі лінгвіст, спецыяліст па лінгвістычнай кампаратывістыцы, крэольскай, раманскай і баскскай мовах.
Біяграфія Вывучаў класічную і раманскую філалогію ў Іене ў А. Шлейхера, затым з 1861 года ў Боне ў Ф. Дзіца. Абараніў у 1864 годзе доктарскую дысертацыю на латыні «Пра вакалізм вульгарнай латыні», якую ў перапрацаваным выглядзе апублікаваў у 1866 годзе. У гэтай працы Шухард заклаў асновы даследаванні протараманскіх моў пры дапамозе методыкі лінгвістычнай генеалогіі, распрацаванай Шлейхерам.
Правёў некалькі гадоў ва франкамоўнай Швейцарыі. 30 красавіка 1870 года абараніў ў Лейпцыгскім універсітэце дысертацыю па рэтараманскай мове на ступень doctor habilis. Затым быў прафесарам раманскай філалогіі ў Грацкім універсітэце да сыходу ў адстаўку ў 1900 годзе.
Шухарт даследаваў не толькі раманскія, але і іншыя мовы, у асаблівасці баскскую і крэольскія мовы (у тым ліку такія жаргоны Еўропы XIX стагоддзя, як «славяна-нямецкі», «славяна-італьянскі», уплыў румынскай мовы на албанскую і раманскіх — на кельцкія). Яго даследаванні на гэтыя тэмы захоўваюцца ў бібліятэцы Грацкага ўніверсітэта.
Працы Шухарта былі пабудаваныя на аснове традыцый параўнальнай лінгвістыкі і этымалогіі. Пры гэтым Шухарт выступаў крытыкам младаграматызму, законы якога ён разглядаў як празмерна жорсткія. Яго падыход аказаў ўплыў на наступнае развіццё лінгвістычнай геаграфіі і структуралізму Ф. дэ Сасюра.
Спасылкі
Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Аўстрыі Катэгорыя:Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Аўстрыйскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Акадэміі дэі Лінчэі Катэгорыя:Члены французскай Акадэміі надпісаў і прыгожай славеснасці Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук