Флавій Пракопій Антэмій () — рымскі імператар, які кіраваў у 467—472 гадах. Яго кандыдатура была высунута імператарам Усходняй імперыі Львом I. Антэмій быў, напэўна, апошнім адносна самастойным рымскім імператарам, які спрабаваў вярнуць Рыму страчаныя правінцыі. Аднак абедзве яго буйныя кампаніі — супраць вандалаў і супраць вестготаў — скончыліся правалам. Пасварыўшыся з магутным палкаводцам Рыцымерам, Антэмій быў абложаны ім у Рыме, а потым забіты.
Літаратура Федорова, Е. В. «Императорский Рим в лицах» Изд. Инга, Смоленск 1995 ISBN 5-87993-001-7, Изд. СЛОВО/SLOVO ISBN 5-85050-643-8 М. Грант. Римские императоры / пер. с англ. М. Гитт — М.; ТЕРРА — Книжный клуб, 1998 Morris, John; Arnold Hugh Martin Jones and John Robert Martindale (1992). The Prosopography of the Later Roman Empire. Cambridge University Press. pp. p. 697. ISBN 0-521-07233-6.
Спасылкі Ralph W. Mathisen Anthemius Bury, John Bagnall. History of the Later Roman Empire
Катэгорыя:Рымскія консулы V стагоддзя Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя