Вікенцій (Вінцэнт) Мельхіёравіч Горскі ( — пасля ) — літоўскі грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 87.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1848 годзе. Прадстаўнік шляхецкага роду Горскіх.

У 1867—1873 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы. Пасля заканчэнні курса быў прылічаны да Тэхніка-будаўнічага камітэта і ў хуткім часе прызначаны тэмруцкім гарадскім архітэктарам, а ў 1874 годзе выйшаў у адстаўку.

У 1885—1901 гадах працаваў экспертам па нерухомасці ў . Займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай. У Вільні па яго праектах пабудавана каля 70 прыватных і грамадскіх будынкаў.

Праекты

У Вільні «Дом Балінскіх», вул. Вільняўс, 27, 1879 Гатэль «Еўропа», вул. Аўшрос Варту, 6, 1880 Дом М. Бурчарта, пр. Гядзіміна 1/2, 1880. Дом А. Ваньковіч,  пр. Гядзіміна, 15, 1880. Дом Хадзінскага, пр. Гядзіміна, 2 і 4, 1884 і 1889. Дом Ромера, вул. Арклю, 20, аднаўленне, 1880. Рэканструкцыя , вул. Бярнардзіну, 8, 1886. Дом Л. Чахаса, вул. Ліейіклас, 5, аднаўленне, 1886. , аднаўленне, 1884. Былы будынак Чалавекалюбнага таварыства, вул. Вільняус, 22/ вул. Лабдарыу, 1, 1884. Рэканструкцыя афіцыны палаца Лапацінскіх, вул. Бернардзіну, 8, 1889—1891 , пр. Гядзіміна, 6, 1890—1891 (паводле іншых звестак, архітэктар будынка Л. ВінерБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 59). Рамесная школа, вул. Лабдарыу, 5 і 7/11, 1894. Уласны дом, вул. К. Каліноўскага, 19, 1896.

Іншае Спраектаваў сядзібны дом Грабоўскіх у маёнтку Тарнова на Лідшчыне.

Памяць У 2014 годзе імем В. Горскага названа вуліца ў спальным раёне г. Вільні.

Катэгорыя:Архітэктары Літвы