Кельт або мэтаг (састар.) (, socketed axe, ) — разнавіднасць бронзавай сякеры і матыкі з утулкай на месцы абуха, накіраванай перпендыкулярна да ляза, у якую ўсоўваецца каленчатая або прамая дзяржальня.
У мінулым у заходняй археалогіі гэтым тэрмінам пазначаліся любыя сякеры, цеслы або матыкі з каменя або бронзы. Цяпер у англійскай археалагічнай тэрміналогіі гэта назва захавалася для клінаватых шліфаваных каменных сякер, якія не маюць адтуліны для дзяржальні. Асобна сярод іх вылучаецца тып сякер, характэрны для неалітычнай культуры лінейна-стужачнай керамікі (, літаральна — кельт у форме абутковай калодкі, — той жа сэнс).
Літаратура
Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Баявыя сякеры Катэгорыя:Дрэўкавая зброя Катэгорыя:Еўропа бронзавага веку Катэгорыя:Неаліт Еўропы Катэгорыя:Халодная зброя паводле алфавіта